Эвара
Э́вара (парт.: Évora) — горад у Партугаліі, які мае славу горада-музея. Насельніцтва - 57073 чал. (2011 г.) Гісторыя![]() Эвара была заснавана кельтыберамі. У перакладзе з іх старажытнай мовы назва горада азначае "Цісы". У 57 г. да н. э. горад быў захоплены рымлянамі. У 584 г. далучаны да каралеўства вестготаў. У 1166 г. далучаны да Партугаліі. Тады ж атрымаў гарадскія правы. Перыяд кан. XIV - XVI стст. стаў росквітам Эвары. Фактычна яна стала другой сталіцай Партугаліі, дзе мелі рэзідэнцыі амаль усе каралі Авіскай дынастыі і вяльможы. У горадзе некаторы час жыў Васка да Гама. Тут нарадзіўся Педра Фернандэс дэ Кірас. Пра дабрабыт карэнных жыхароў Эвары кажа той факт, што ў XVI ст. значную частку мясцовага насельніцтва складалі чарнаскурыя афрыканскія рабы. У 1559 г. езуітамі быў заснаваны калегіум, які пазней атрымаў статус універсітэта (Эварскі ўніверсітэт). Пасля выгнання езуітаў з Партугаліі ў 1759 г. універсітэт быў зачынены, і Эвара прыйшоў у заняпад. Зноў ён адрадзіўся толькі ў 1973 г. У 1986 г. гістарычны цэнтр Эвары быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Славутыя мясціныЦэнтральная частка Эвары, пабудаваная пераважна ў XIV - XVI ст., унесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна ўключае 4000 будынкаў, размешчаных на плошчы 1,05 км². Найбольш цікавыя з іх:
У непасрэднай блізкасці ад Эвары знаходзяцца:
Музеі
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia