Эдлай Эвінг I Стывенсан
Эдлай Эвінг I Стывенсан (англ.: Adlai Ewing Stevenson I; 23 кастрычніка 1835 — 14 чэрвеня 1914) — амерыканскі палітык і 23-і віцэ-прэзідэнт ЗША з 1893 па 1897 год. У 1864 годзе Стывенсан быў прызначаны акруговым пракурорам. У 1868 годзе ён пачаў займацца юрыдычнай практыкай са сваім стрыечным братам, Джэймсам Юінгам, у Блумінгтане, у выніку чаго «Stevenson & Ewing» стала адной з самых вядомых юрыдычных фірмаў штата. Пазней Юінг стаў паслом ЗША ў Бельгіі. У 1874 годзе Эдлай Стывенсан быў абраны членам палаты прадстаўнікоў ад дэмакратычнай партыі. У 1876 годзе Стывенсан прайграе выбары ў палату прадстаўнікоў. У 1885 годзе ён становіцца памочнікам почмайстра прэзідэнта Гровера Кліўленда. У 1892 годзе дэмакраты абралі Стывенсана кандыдатам у віцэ-прэзідэнты. Пасля пройгрышу на выбарах 1900 года Стывенсан вярнуўся да прыватнай практыкі ў Ілінойсе. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia