Эдынбург-Сямі-Мораў
Эдынбург-Сямі-Мораў (англ.: Edinburgh of the Seven Seas) — адзінае паселішча на востраве Трыстан-да-Кунья, адміністрацыйны цэнтр астравоў Трыстан-да-Кунья. Насельніцтва — 238 чал. (2022 г.). ГісторыяАтрымаў назву ў гонар брытанскага прынца Альфрэда, меўшага тытул герцага Эдынбургскага, пасля яго наведвання астравоў Трыстан-да-Кунья ў 1867. Пацярпеў ад вывяржэння вулкана ў 1961 г., быў астаўлены насельнікамі, а потым зноў адроджаны ў 1963 г. АдміністрацыяКіруецца адміністратарам і Радай астравоў Трыстан-да-Кунья. ІнфраструктураЭдынбург-Сямі-Мораў — самае аддаленае сталае паселішча ў свеце, да вострава Святой Алены — 2430 км, ад Паўднёвай Амерыкі — 3360 км, ад Афрыкі — 2816 км. Мае сучасны порт — адзіны буйны транспартны вузел на астравах Трыстан-да-Кунья. Эканоміка: сельская гаспадарка, лоў і пераапрацоўка рыбы і лангустаў. Усе тэлефонныя нумары маюць толькі 4 лічбы. Працуюць 1 дзіцячы сад, 1 сярэдняя школа, 1 царква. Тэлебачанне стала даступным толькі з 2001 г. (транслюецца з Фалклендскіх астравоў).
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia