Эклезіялогія

Эклезіялогія — вучэнне аб Царкве; раздзел дагматычнага багаслоўя, які вывучае прыроду і ўласцівасці Царквы.

У хрысціянскай эклезіялогіі сумяшчаюцца два аспекты: містычны і кананічны. У містычным аспекце Царква разглядаецца як містычнае Цела Хрыста (1 Кар. 12:27), для якога Хрыстос — галава; Кананічны аспект гаворыць аб адзінстве Царквы вакол епіскапа і адзінстве епіскапаў паміж сабой пры непарыўным пераемстве ад св. Апосталаў, якія былі пакладзеныя Хрыстом ў аснову Царквы (Мф. 16:18).

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya