Экстракцыя

Высокапрадукцыйная лінія экстракцыі ў харчовай прамысловасці

Экстра́кцыя, Экстрагаванне (ад лац.: extraho — выцягваю) — вылучэнне рэчыва з вадкай або цвёрдай сумесі з дапамогай арганічных растваральнікаў (экстрагентаў).

Экстракцыя вадкасная ў адрозненне ад экстракцыі цвёрдага цела працякае ў гетэрагеннай сістэме вадкасць—вадкасць і з'яўляецца самаадвольным працэсам выраўноўвання хімічных патэнцыялаў рэчываў у фазах, якія кантактуюць.

Экстракцыя цвёрдага цела ў фазу кенетычна падпарадкоўваецца законам масаабмену, дыфузіі, пераносу рэчыва, якое вылучаецца з цвёрдай фазы ў вадкую. Экстрагент падбіраюць так, каб у ім добра раствараўся кампанент, які трэба вылучыць з сумесі, і не раствараліся (ці мала раствараліся) іншыя кампаненты і зыходны растваральнік. Экстракцыя — адзін з найважнейшых метадаў раздзялення рэчываў, ачысткі ад дамешкаў. Выкарыстоўваецца для вылучэння арганічных злучэнняў з расліннай сыравіны, у гідраметалургіі (напрыклад, для вылучэння медзі), для раздзялення рэдкіх элементаў, у аналітычнай хіміі, вытворчасці порыстых пластмас, у радыяхіміі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya