ЭкстрапаляцыяЭкстрапаляцыя (ад лац.: extrā — па-за, звонку, за, акрамя і лац.: polire — прыгладжваю, выпраўля., змяняю, мяняю[1]) — адмысловы тып апраксімацыі, пры якім функцыя апраксімуецца па-за зададзенага інтэрвалу, а не паміж зададзенымі значэннямі. Іншымі словамі, экстрапаляцыя — набліжанае вызначэнне значэнняў функцыі у кропках , якія ляжаць па-за адрэзка [, па яе значэнням у кропках . МетадыМетады экстрапаляцыі ў многіх выпадках падобныя з метадамі інтэрпаляцыі. Найбольш распаўсюджаным метадам экстрапаляцыі з'яўляецца парабалічная экстрапаляцыя, пры якой у якасці значэння у кропцы бярэцца значэнне мнагачлена ступені , які прымае ў кропцы зададзеныя значэнні . Для парабалічнай экстрапаляцыі карыстаюцца інтэрпаляцыйнымі формуламі. ПрымяненнеАгульнае значэнне — распаўсюджванне высноў, атрыманых з назірання над адной часткай з'явы, на іншую яго частку. У маркетынгу — распаўсюджванне выяўленых заканамернасцей развіцця вывучаемага прадмета на будучыню. У статыстыцы — распаўсюджванне устаноўленых у мінулым тэндэнцый на будучы перыяд (экстрапаляцыя ў часе ўжываецца для перспектыўных разлікаў насельніцтва); распаўсюджванне выбарачных дадзеных на іншую частку сукупнасці, якая не падвергнецца назіранню (экстрапаляцыя ў прасторы). ЗноскіГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia