Элеанора Іванаўна Валіцкая
Элеанора Іванаўна Валіцкая (12 жніўня 1928, г. Старыя Дарогі — 20 сакавіка 2019, г. Мінск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976)[1]. БіяграфіяУ час Вялікай Айчыннай вайны была вывезена акупантамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. Пасля вызвалення вярнулася на Старадарожчыну[2]. Працоўную дзейнасць пачала ў 1947 годзе ў калгасе «Сцяг камунізму» у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна паляводам, затым звеннявой паляводчай брыгады[2]. З 1963 года і да выхаду на пенсію працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку цялятніцай, затым больш як 30 год аператарам машыннага даення[2]. Неаднаразова была пераможцай у раённым спаборніцтве. Першая ў Старадарожскім раёне дасягнула 4-тысячнага надою малака ад каровы[2]. УзнагародыЗа шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі па надоях малака ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[1]. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia