Элеанора Ганзага
Элеанора Ганзага дэла Ро́верэ (італ.: Eleonora Gonzaga della Rovere; 31 снежня 1493, Мантуя — 13 лютага 1570, Урбіна) — італьянская арыстакратка з дынастыі Ганзага, у шлюбе — герцагіня Урбінская. БіяграфіяСтарэйшая дачка Франчэска Ганзага, маркграфа Мантуі, і Ізабелы д’Эстэ. У верасні 1509 выйшла замуж за Франчэска Марыя дэла Роверэ, герцага Урбінскага і пляменніка папы Юлія II. У 1516 пераемнік Юлія, Леў X, захапіў Урбіна, і княжацкая пара была вымушана бегчы да бацькоў Элеаноры. Назад яны вярнуліся праз пяць гадоў, калі, скарыстаўшыся смерцю папы, Франчэска Марыя вярнуў свае ўладанні. Дзеці Элеаноры:
Вядомы партрэт герцагіні, напісаны Тыцыянам каля 1537. Акрамя гэтага Элеанору Ганзага называюць магчымай мадэллю вялікага венецыянца для карцін Дзяўчына ў футравай накідцы і La bella, а таксама прататыпам «Венеры Урбінскай». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia