Электравымяральнік (прадпрыемства)
Віцебскае вытворчае аб'яднанне "Электравымяральнік" — прадпрыемства, створана ў 1947 г. у Віцебску як завод бытавых прылад (размяшчаўся ў будынках былой Віцебскай акулярнай фабрыкі, якая дзейнічала ў 1892-1941 гг.). 3 1952 г. завод электравымяральных прылад, з 1985 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб'яднання «Электравымяральнік», з 1986 г. Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Электравымяральнік» (уваходзяць малое прадпрыемства «Дакладная прылада» і ліцейная вытворчасць). Першая партыя электравымяральных прыбораў, якую выпусціў завод, паслужыла нараджэнню ў рэспубліцы новай галіны народнай гаспадаркі – прыборабудавання. Упершыню ў былым СССР (1966-1969 гг.) Віцебскі завод электравымяральных прыбораў асвоіў выпуск электрычных прыстасаванняў – вымяральных пераўтваральнікаў электрычных велічынь, затым вымяральных узмацняльнікаў. З 1985 года – гэта галоўнае прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Электравымяральнік”. Дзейнічаюць цэхі: пластмас, ліцця каляровых металаў, штамповачны, намотачны, пакрыццяў, зборачныя, рамонтна-механічны, энергетычны, вытворчасці станцыі тэхнічнага абслугоўвання. Асноўная прадукцыя: шчытавыя малагабарытныя прылады для вымярэння сілы току, напружання, частаты, магутнасці і іншых параметраў у ланцугах пастаяннага і пераменнага току; электронныя вымяральныя пераўтваральнікі і ўзмацняльнікі для сістэм цэнтральнага кантролю і аўтаматызаванага кіравання тэхналагічнымі працэсамі ў энергетыцы і прамысловасці; прылады ўліку электра- і цеплаэнергіі, расходамеры і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia