Элефанта
Элефанта (англ.: Elephanta), або Гарапуры (маратхі: घारापुरी द्वीप) — востраў у Аравійскім моры каля ўзбярэжжа індыйскага штата Махараштра. Плошча - 2,319 км². Насельніцтва (2011 г.) - 1200 чал. ГеаграфіяВостраў Элефанта месціцца ў заліве горада Мумбаі ў 1,19 км ад берага. Даўжыня з паўночнага ўсхода на паўночны захад — 1,9 км. Найбольшая шырыня — 1,48 км. Складзены пераважна базальтамі. Найвышэйшы пункт (гара Кэнан, 173 м) знаходзіцца на захадзе вострава. Большая частка сушы пакрыта дрэвамі і хмызнякамі. ГісторыяУ VI - VII стст. н. э. пячоры вострава Элефанта служылі смесцам пабудовы будысцкіх і індуісцкіх храмаў. У 1534 г. захоплены партугальцамі. Назва Элефанта была дадзена імі з-за статуі слана, знойдзенай на сушы. Назва Гарапуры з'явілася прыкладна ў той жа час або пазней і значыла на мове маратхі "горад гары" — паселішча прадстаўнікоў касты шудраў, што займаліся рамяством і мастацтвам. У 1661 - 1947 гг. востраў уваходзіў у склад Брытанскай Індыі. З 1947 г. у складзе незалежнай Індыі. ІнфраструктураНа востраве Элефанта існуе 3 паселішчы. Злучаны з горадам Мумбаі сталай паромнай пераправай. Аснова эканомікі — абслугоўванне турыстаў. СлавутасціНа востраве Элефанта знаходзяцца 2 комплексы храмавых пячор, унесеныя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia