Эльфрыда Андрэ
Эльфрыда Андрэ (шведск.: Elfrida Andrée, 19 лютага 1841, Вісбю — 11 студзеня 1929, Гётэбарг) — шведская кампазітар, арганіст і дырыжор. Першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала пасаду галоўнага арганіста кафедральнага сабора, а таксама першая жанчына-тэлеграфіст. Сястра шведскай опернай спявачкі-сапрана Фрэдрыкі Стэнхамар. Біяграфія![]() Эльфрыда нарадзіла ў Вісбю ў сям’і доктара Андрэаса Андрэ. Яе бацька быў актывістам мясцовай музычнай супольнасці, росквіт якой супаў з выхаваннем і навучаннем дачок. Яго салон Andréeska стаў цэнтрам культурнага і музычнага жыцця горада. Так Эльфрыда навучылась спеву і фартэпіяна, а таксама навучылася іграць на арфе і аргане. Дзяўчынка стала ўдзельнічаць у музычным жыцці Вісбю і выступала як піяністка і спявачка на мерапрыемствах. На яе творчасць вялікі ўплыў аказалі прыватныя ўрокі дацкага кампазітара Нільса Гадэ і шведскага кампазітара Людвіга Нормана, але як жанчына яна не мела права атрымаць адукацыю ў кансерваторыі. У 1857 годзе яна дамаглася заканадаўчых змяненняў, для таго каб жанчыны таксама маглі быць арганісткамі. У 1861—1867 гадах яна была арганісткай у фінскай Асамблеі, а таксама французскай рэфармацкай царквы ў Стакгольме. У 1867 годзе яна заняла пасаду галоўнага арганіста Кафедральнага сабора ў Гётэбаргу, які займала да самай смерці, стаўшы першай жанчынай галоўнай арганісткай кафедральнага сабора ў Швецыі. Эльфрыда Андрэ таксама стала першай жанчынай-тэлеграфісткай у Швецыі, калі гэтая прафесія была раней немагчымай для жанчын. Як кампазітар Эльфрыда дасягнула пэўных поспехаў, але доўгі час яе музыка ўсяляк ігнаравалася з прычыны жаночага полу. Большасць яе работ былі выдадзены ўсяго адзін раз або не былі выдадзены пры яе жыцці наогул. Яна дала каля 800 канцэртаў у Гётэбаргскім Кафедральным саборы. Дзве арганныя сімфоніі Андрэ гучаць і сёння. Іншыя яе сачыненні ўключалі: оперу «Сага аб Фрыцьёфе» (лібрэта Сельмы Лагерлёф, 1899), некалькі твораў для аркестра, уключаючы дзве сімфоніі, фартэпіянны квартэт ля мінор (1870) і фартэпіянны квінтэт мі мінор (1865), фартэпіяннае трыо соль мінор (1887), струнны квартэт рэ мінор з 1861 года і яшчэ адзін ля мажор, п’есы для скрыпкі (уключаючы санаты мі бемоль і сі бемоль мажор), баладу «Снефрыд» і іншыя. У Вісбю, дзе нарадзілася Эльфрыда Андрэ, яе імем названая гімназія. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia