Эль-Баб
Эль-Баб (араб. الباب) — горад у Сірыі, у мухафазе Халеб. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага раёна. Эль-Баб знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад Халеба (Алепа), мае плошчу каля 30 км². У 2007 годзе насельніцтва горада дасягнула 144 705 чалавек, такім чынам Эль-Баб стаў восьмым па насельніцтве горадам у Сірыі. Большасць гарадскога насельніцтва суніты. ГісторыяГрамадзянская вайна ў СірыіДа красавіка 2012 года горад не закранала грамадзянская вайна. 20 красавіка сірыйская армія адкрыла агонь па пратэстоўцах у горадзе, што заахвоціла хвалю незадаволенасці і рэзкае ўзмацненне мясцовай апазіцыі. З сярэдзіны мая па сярэдзіну чэрвеня ў горадзе сфарміравалася каля 15 апазіцыйных груповак. Урадавыя войскі распачалі некалькі нападаў на горад, каля двух месяцаў працягваліся бітвы, і 10 ліпеня 2012 года апазіцыя захапіла апошнюю апору ўрадавых войскаў на тэрыторыі горада. Апазіцыя, заняўшы Эль-Баб, сур’ёзна ўмацавалася[1][2][3]. Сірыйская свабодная армія завалодала ўсёй тэрыторыяй на паўночны ўсход ад Алепа[4]. У лістападзе 2013 года сіламі Ісламскай дзяржавы апазіцыйныя ўлады былі выцесненыя, і горад перайшоў пад поўны кантроль тэрарыстаў[5]. 23 лютага 2017 года Сірыйская свабодная армія (ССА) пры падтрымцы ВС Турцыі зачысціла Эль-Баб ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia