Эма Пятроўна Сюбарава
Эма Пятроўна Сюба́рава[2][3] (8 красавіка 1897, Валміера — 10 чэрвеня 1983) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі пладовых культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[4]. БіяграфіяСкончыла 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт у 1924 годзе. З 1957 года загадчык аддзела, з 1972 года загадчык, з 1974 года старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі селекцыі пладовых культур Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства[4]. Навуковая дзейнасцьРазам з мужам А. Я. Сюбаравым і калектывам распрацавала каля 124 сартоў пладовых раслін. Аўтар сартоў вішні (Кистевая, Новодворская, Владимирская улучшенная), слівы (Ранняя лошицкая, Минская, Белорусская, чарэшні (Народная, Северная', Красавица, Мускатная). Сааўтар многіх сартоў яблыні і грушы[4].. Выбраная бібліяграфія
Прэміі і ўзнагародыУзнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі ВДНГ СССР і БССР. ПамяцьУ гонар Сюбаравай названы некалькі сартоў пладовых раслін, у тым ліку зімаўстойлівы сорт чарэшні 'Памяць Субаравай' і сорт яблыні 'Памяць Сюбаравай' Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia