Эма (музычны стыль)
Эма (англ.: Emo, скарачэнне ад «эмацыйны») — стыль рок-музыкі, які вылучаецца меладычнай музычнасцю і экспрэсіўнай лірыкай. З’явіўся ў сярэдзіне 1980-х у Вашынгтоне, дзе быў вядомы як «эмацыйны хардкор-панк» або «эмакор», распрацаваны такімі гуртамі, як Rites of Spring і Embrace. Стыль быў перапрацаваны амерыканскімі панк-рокерамі ў пачатку 1990-х, яго гучанне змянілася, змяшалася з поп-панкам і інды-рокам, блізкімі па гучанні гуртамі Jawbreaker і Sunny Day Real Estate. Да сярэдзіны 1990-х шматлікія эма-гурты з’явіліся на Сярэднім Захадзе і ў цэнтральнай частцы ЗША, а таксама некалькі інды-лэйблаў пачалі спецыялізавацца ў гэтым стылі. Эма уварваўся ў мэйнстрым ў пачатку 2000-х, з поспехам груп Jimmy Eat World і Dashboard Confessional і з’яўленнем паджанру скрыма. На базе прыхільнікаў эма і роднасных жанраў паўстала аднайменная субкультура. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia