Эмілія Іванаўна Каламіец
Эмілія Іванаўна Каламіец (нар. 10 лютага 1949, в. Заполічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі, біятэхналогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2003), доктар біялагічных навук (1999). БіяграфіяСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут (1971). З 1971 года ў АН БССР. У 1971—1974 гадах інжынер участка хімічных аналізаў Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. У 1974—2004 гадах інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. З 2004 па 2022[2] гг. дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі, адначасова загадчыца лабараторыі гэтага інстытута, з 2012 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі»[3]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі асноў біятэхналогій атрымання новых высокаэфектыўных мікрабіялагічных сродкаў аховы раслін ад хвароб і шкоднікаў, біягенезу біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтомапатагенным дзеяннем, мікробнай канверсіі расліннай сыравіны ў кармавой пратэін. Пад яе кіраўніцтвам створана калекцыя грыбных і бактэрыяльных культур, перспектыўных для біялагічнага кантролю хвароб і шкоднікаў раслін, усебакова вывучаны іх фізіёлага-біяхімічныя ўласцівасці, вывучаны механізмы біятычных узаемаадносін з фітапатагенамі, высветлены ключавыя фактары, якія кантралююць працэсы стварэння біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтамацыдным дзеяннем, распрацаваны тэхналогіі атрымання шэрагу экалагічна бяспечных біяпестыцыдаў. Прымае непасрэдны ўдзел у фарміраванні стратэгіі развіцця мікрабіялагічнай прамысловасці ў Рэспубліцы і ўкараненні распрацаваных тэхналогій у вытворчасць. Аўтар больш за 240 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі, 6 патэнтаў, 3 аўтарскіх пасведчанняў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia