Эмілія Фокс
Эмілія Роўз Элізабет Фокс (англ.: Emilia Rose Elizabeth Fox; нар. 31 ліпеня 1974) — брытанская актрыса. БіяграфіяНарадзілася ў Лондане, у сям’і акцёраў Джааны Дэвід і Эдварда Фокса. Дзяцінства правяла за кулісамі. Вучылася ў Брайнстанскай школе, а затым у Оксфардскім універсітэце, дзе яна пасябравала з іншай будучай актрысай Арланда Уэлс. Ёсць родныя брат Фрэдзі і сястра Люсі Арабэла, а таксама стрыечны брат Лоўрэнс Фокс. Кар’ера Эмілі на тэлебачанні пачалася з невялікай ролі ў серыяле «Пыха і перадузятасць», дзе яна сыграла Джарджыяну Дарсі. Затым яна грала ў фільме «Рэбека». Яе маці іграла ў версіі 1979 года гэтага фільма. Паралельна яна працягвае працаваць у тэатры, у 1998 годзе ўдзельнічала ў Чычэстарскім тэатральным фестывалі. У 2000 годзе яе запрасілі ў серыял «Рэндал & Хопкірк (памерлі)», дзе яна знялася ў 11 эпізодах. У 2003 годзе яна здымаецца ў фільме «Краіна кахання», прычым роля бацькі дастаецца яе рэальнаму бацьку Эдварду Фоксу. Затым ішлі ролі ў міні-серыялах: Джэйн Сеймур у «Генрыху VIII» і лэдзі Маргарэт у «Змове супраць кароны». У 2004 годзе яна была запрошана на ролю Лін Фрэдэрык у серыяле «Жыццё і смерць Пітэра Селерса», дзе галоўную ролю гуляў Джэфры Раш. Быў зняты шэраг серый, дзе засяроджваліся адносіны Фрэдэрык і Селерса, але ў канчатковым выніку гэтыя серыі не былі паказаны, а ўсе яе сцэны выдалены. Гэтыя серыі і выразаныя сцэны можна ўбачыць на DVD-выпуску тэлесерыяла. У гэты ж час яна ўдзельнічала ў здымках серыяла «Нямы сведка», дзе сыграла ў 96 эпізодах у ролі Нікі Аляксандэр. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia