Энер Валенсія
Э́нер Рэмбе́рта Вале́нсія Ла́стра (ісп.: Enner Remberto Valencia Lastra; нар. 11 красавіка 1989, Сан-Ларэнса, Эквадор) — эквадорскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Інтэрнасьянал» і нацыянальнай зборнай Эквадора. Кар’ераВыхаванец футбольнай школы «Карыбэ Хуніяр». У дарослым футболе дэбютаваў у 2008 годзе выступамі за каманду клуба «Эмелек», у якой правёў пяць сезонаў. У 2014 годзе перайшоў у мексіканскі клуб «Пачука». 29 ліпеня 2014 года, пасля ўдалых выступаў на чэмпіянаце свету, англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» выкупіў правы на іграка за 12 млн фунтаў, заключыўшы кантракт з футбалістам на 5 год[4]. Дэбютаваў за «Вест Хэм» 16 жніўня 2014 года ў матчы супраць «Тотэнхэм Хотспур» (0:1), выйшаўшы на замену Карлтану Коўлу на 81-й хвіліне. Валенсія першапачаткова пачаў сваю кар’еру ў якасці вінгера, але пасля гуляў нападніка зборнай пасля смерці Крысціяна Бенітэса. 13 ліпеня 2017 года перайшоў у склад мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ», сума ўгоды засталася навызначанай[5]. Дасягненні«Эмелек»:
«Тыгрэс УАНЛ»:
«Фенербахчэ»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia