Энкіду

Акадская выява Энкіду

Энкіду (магчыма, ад шумерскага «ўладар, які стварыў зямлю») — герой шумера-акадскага эпасу пра Гільгамеша.

Згодна міфу, багі стварылі Энкіду з гліны. Ён выглядаў як тыповы дзікун: страшэнны позірк, цела пакрытае шэрсцю, жыве ўдалечыні ад гарадоў, абараняе дзікіх звяроў ад паляўнічых. Пры сустрэчы з Гільгамешам кідаецца ў бітву. Але пасля безвыніковай барацьбы героі ператвараюцца ў сяброў, і Энкіду дапамагае Гільгамешу ў яго подзвігах. Але багі, угневаныя на сяброў за забойства Хумбабы, насылаюць на Энкіду хваробу і смерць. Узрушаны Гільгамеш быў вымушаны ў адзіноце працягваць шукаць неўміручасць.

Літаратура

The Epic of Gilgamesh, Foster, Benjamin R. trans. & edit. New York: W.W. Norton & Company, 2001. ISBN 0-393-97516-9

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya