Энрыке II
Энрыке II Кастыльскі (ісп.: Enrique II de Castilla; 13 студзеня 1334, Севілья — 29 мая 1379, Санта-Дамінга-дэ-ла-Кальсада) — кароль Кастыліі і Леона (з 23 сакавіка 1369 года), старэйшы незаконнанароджаны сын караля Кастыліі Альфонса XI і яго палюбоўніцы Леаноры Гусман. БіяграфіяУ 1350 годзе ажаніўся з дачкой Хуана Мануэля. Неаднаразова паўставаў супраць зводнага брата, караля Кастыліі Педра I Жорсткага. Спачатку яго пераследвалі няўдачы. Некаторых поспехаў дамогся ў 1366 годзе, калі здолеў з дапамогай гасконскіх і французскіх наёмнікаў захапіць Брывіеску, Бургас, Севілью і Таледа. 5 мая 1366 года Энрыке быў каранаваны ў Бургасе. Аднак у лістападзе таго ж года Энрыке не змог узяць галісійскую крэпасць Луга, а 3 красавіка 1367 года быў разбіты пры Нахеры Педра Жорсткім, які заручыўся падтрымкай англійскага войска на чале з Эдуардам Чорным Прынцам. Пасля гэтай паразы ён хаваўся ў Пірэнеях. Але неўзабаве Педра не змог адплаціць з ангельцамі і пазбавіўся іх дапамогі. Скарыстаўшыся гэтым, Энрыке разграміў суперніка ў бітве пры Мант'еле (22 сакавіка 1369 года), у якой Педра быў забіты. Тым не менш, гэта перамога не прынесла Энрыке II канчатковага зацвярджэння на кастыльскім троне. Супраць яго стварылі кааліцыю кароль Партугаліі Фернанду I Прыгожы і Джон Гонт, герцаг Ланкастарскі. ![]() Першая вайна з імі (1369—1371 гады) вялася пасіўна і скончылася змовінамі паміж Фернанду I і дачкой Энрыке II Леанорай. Падчас другой вайны (1373 год) Энрыке разграміў войскі саюзнікаў і асадзіў Лісабон. Фернанду I быў вымушаны падпісаць зневажальны мір. У далейшым Энрыке II паспяхова змагаўся з апазіцыяй сярод кастыльскага дваранства, але дамогся гэтага коштам паслаблення цэнтральнай улады, з прычыны таго, што раздаў шмат зямельных ўладанняў сваім прыхільнікам. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia