Эпаксідныя смолыЭпаксі́дныя смолы — сінтэтычныя смолы, алігамеры, малекулы якіх утрымліваюць адну або больш глыцэрыдных або эпаксідных груп. УласцівасціЭпаксідныя смолы — бясколерныя вадкасці або цвёрдыя рэчывы з малекулярнай масай 300—3500. Шчыльнасць 1,16—1,25 г/см³. Раствараюцца ў кетонах, хлараваных вуглевадародах. Устойлівы да ўздзеяння акісляльнікаў, шчолачаў, большасці неарганічных кіслот. Ацверджаным эпаксідным смолам уласцівы высокая адгезія да шкла, металаў, бетону і іншых матэрыялаў, механічная трываласць, водаўстойлівасць. АтрыманнеЭпаксідныя смолы атрымліваюць узаемадзеяннем шмататамных спіртоў, амінаў, фенолаў з эпаксіднымі злучэннамі (пераважна з эпіхлоргідрынам) і эпаксідаваннем поліалефінаў. ВыкарыстаннеВыкарыстоўваюцца у вытворчасці эпаксідных кляёў, эпаксідных лакаў, герметыкаў, напоўненых і арміраваных пластмас. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia