Эпіцэнтр землетрасення![]() 2. Гіпацэнтр 3. Разлом Эпіцэнтр землетрасення (грэч. ἐπι- — на, лац.: centrum — цэнтр круга) — праекцыя гіпацэнтра (фокусу) землетрасення на паверхню планеты. Для вызначэння месцазнаходжання эпіцэнтра (эпіцэнтральнай вобласці) выкарыстоўваюць запісы сейсмічных станцый. Карты эпіцэнтраў з указаннем магнітуды землетрасенняў выкарыстоўваюцца ў сейсмічным раянаванні. У эпіцэнтры неабавязкова назіраюцца найбольшыя разбурэнні. Часцей за ўсё найбольшыя разбурэнні паходзяць на некаторай адлегласці ад эпіцэнтра, у пунктах (якія ўтваюць акружнасць вакол эпіцэнтра), куды сейсмічная хваля прыходзіць пад вуглом, найбольш выгодным для разбурэння шматпавярховых будынкаў. У СМІ часта блытаюць паняцце эпіцэнтра з паняццем гіпацэнтра, у прыватнасці ў паведамленнях тыпу «эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся на глыбіні 2 км» маецца на ўвазе менавіта гіпацэнтр. Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia