Эразмава чытаннеЭразмава чытанне, Эразмава сістэма — сістэма лацінскай транслітарацыі (раманізацыі) і чытання (вымаўлення) старажытнагрэчаскіх тэкстаў, распрацаваная Эразмам Ратэрдамскім у пач. 16 ст.; асноўная сістэма заходняй навуковай школы. Гл. таксама: Рэйхлінава чытанне. Сістэма была створана Эразмам з-за яго нязгоды з сістэмай чытання, створанай Ёганам Рэйхлінам (Рэйхлінава чытанне). Сістэма Эразма аснаваная на супастаўленні грэчаскіх словаў і грэчаскіх запазычанняў у тагачаснай лацінскай мове, а таксама на асаблівасцях старажытнагрэчаскай графікі. Сістэма ад самага пачатку была дастаткова ўмоўнай, таму што не перадавала дыяхронных змяненняў у вымаўленні: не перадаецца чытанне доўгіх і кароткіх галосных, дыфтонг ου для ўсіх перыядаў чытаецца як [у], φ — як [ф] (ph) замест [пх][1], χ — як [х] (ch) замест [кх][1] і інш. Па сваёй сутнасці гэтая сістэма з'яўляецца чытаннем па фанемах, без перадачы з'яў жывой мовы.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia