Эрнэста Маскероні
Эрнэста Маскероні (ісп.: Ernesto Mascheroni; 21 лістапада 1907 — 3 ліпеня 1984) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930. БіяграфіяПачаў кар’еру ў клубе «Белья Віста», аднак сапраўдную славу атрымаў у 1930 годзе. Гулец стаў выступаць за зборную Уругвая. З 1930 па 1940 год ён правёў 13 матчаў за «Селеста». Стаў чэмпіёнам свету ў 1930 годзе. У 1930 годзе Маскероні выступаў за сціплую каманду «Алімпія» з Мантэвідэа, але літаральна адразу перайшоў у «Пеньяроль». Чатырохразовы чэмпіён Уругвая (1932, 1936, 1937, 1938) у складзе гэтага клуба. У 1934 годзе Маскероні пераехаў у Італію, дзе выступаў за «Амбразіяну» (цяпер — «Інтэрнацыянале») да 1936 года. У 1935 годзе ён адыграў 2 матчы за зборную Італіі. Пасля вяртання ва Уругвай Эрнэста зноў выступаў за «Пеньяроль» (1936—1940). Маскероні да 1984 г. быў апошнім прадстаўніком зборнай Уругвая чэмпіёнскага складу 1930 года. Тытулы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia