Эрэшкігаль
Эрэшкігаль (літаральна: «Вялікая гаспадыня Падзямелля») — багіня, гаспадыня падземнага свету нябожчыкаў у шумера-акадскай міфалогіі, старэйшая сястра багіні Інаны, жонка бога Нергала. Валадарыць сям’ю багамі-анунакамі, судзямі нябожчыкаў. Вобраз Эрэшкігаль у «Зыходжанні Інаны»Галоўная крыніца міфічнага вобразу Эрышкігаль — шумерскі рэлігійны гімн «Зыходжанне Інаны». Калі Інана трапляе ў падземны свет, Эрэшкігаль кідае на яе погляд смерці і такім чынам ператварае ў нябожчыцу. Цела Інаны вешаюць на крук. Але з-за гэтага на зямлі спыняецца ўзнаўленне жыцця, і Эрэшкігаль вымушана пакутваць у родах. Багі абяцаюць дапамагчы гаспадыне свету нябожчыкаў, калі тая верне ім цела Інаны. Эрэшкігаль пагаджаецца. Гімн дазваляе меркаваць, што ў шумерскай міфалогіі, Эрэшкігаль першапачаткова ўвасабляла неўрадлівую зімовую пару і таму супрацьпастаўлялася Інане. Толькі пазней стала ўвасабляць падземны свет. Эрэшкігаль і НергалЭрэшкігаль часцяком малявалася як адзінаўладная гаспадыня падземнага свету. Ёй таксама прыпісваўся шлюб з некалькімі багамі. Але найбольш вядомым яе мужам быў бог спёкі Нергал. У пазнейшай версіі міфа, Нергал быў пасланы іншымі багамі, каб пакараць Эрэшкігаль за дзёрзкасць. Ён перамагае яе і збіраецца забіць, але багіня просіць літасці. Нергал захоўвае ёй жыццё і ператвараецца ў яе мужа і валадара свету мёртвых. ШанаваннеГалоўны цэнтр шанавання Эрэшкігаль знаходзіўся ў месапатамскім горадзе Куфе. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia