Эстэр Срулеўна Алексенцава
Эстэр Срулеўна Алексенцава (27 лютага 1906, с. Голта, цяпер раён г. Пэрвамайск, Мікалаеўская вобласць, Украіна — 4 лютага 1967) — урач-фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1949). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыла Харкаўскі медыцынскі інстытут (1935). Працавала ў Харкаўскім фармацэўтычным інстытуце (1938—1941, дырэктар інстытута, адначасова загадчык кафедры фізіялогіі), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1949—1964 — загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, з 1964 — прафесар-кансультант). Навуковыя інтарэсы: змяненні ўзроўню цукру ў крыві пры захворваннях; рэгуляцыя працэсаў знясілення; працэсы знясілення і ўзнаўлення функцый сліннай залозы і шкілетных мышц пры павышаным артэрыяльным ціску. УзнагародыОрдэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia