Этылацэтат
Этылацэта́т, этылавы эфір воцатнай кіслаты, CH3COOC2H5 — бясколерная вадкасць з прыемным пахам садавіны. Утрымліваецца ў нафце і прадуктах каксавання. Валодае ўсімі ўласцівасцямі складаных эфіраў. Малярная маса 88,11 г/моль. Шчыльнасць 0,9001 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення −84 °C, тэмпература кіпення 77,1 °C. Змешваецца з этанолам, дыэтылавым эфірам, бензолам. Мала раствараецца ў вадзе. АтрыманнеУ прамысловасці этылацэтат атрымліваюць:
ВыкарыстаннеЭтылацэтат выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка нітрацэлюлозы, алейных лакаў, тлушчаў і інш. У сумесі з этылавым спіртам выкарыстоўваецца ў вытворчасці штучнай скуры. Таксама этылацэтат выкарыстоўваецца ў вытворчасці выбуховых рэчываў і ў якасці харчовай дабаўкі. Шкоднае ўздзеяннеПары этылацэтату раздражняюць слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, вачэй. Уздзеянне этылацэтата на скуру выклікае дэрматыты і экзэму. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia