Юзаф Каліноўскі
Юзаф Андрэевіч Каліноўскі, Св. Рафал (1 верасня 1835, Вільня — 15 лістапада 1907, кляштар у м. Чэрна каля Кракава, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў БіяграфіяНарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі Адэса — Курск. У 1860—1863 гадах служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. Доўгі час быў закаханы ў Цэліну Грушэцкую (1835—1863), шляхцянку, малодшую сястру жонкі яго брата Віктара, якая жыла ў в. Студзёнкі пад Нясвіжам, але шлюбам з ёй так і не пабраўся[5]. Падчас Студзеньскага паўстання актыўна далучыўся да яго. З чэрвеня 1863 года ўзначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы, быў найбліжэйшым памочнікам кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага, які, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, быў яго сваяком[5]. Арыштаваны 13 сакавіка 1864 года, асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губерні. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі. Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 годзе вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 годзе пераехаў у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 годзе накіраваны ў кляштар у мястэчку Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 года — генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—1864 гадоў; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў. Кананізаваны каталіцкай царквой 17 лістапада 1991 года. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia