Юзаф Цытовіч
Юзаф Цытовіч (польск.: Józef Cytowicz, лац.: Josephus Cytowicz; 6 кастрычніка 1771, в. Добрае каля Мсціслава — 17 чэрвеня 1846, Цярнопаль) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі. БіяграфіяПрыняты 14 жніўня 1792 года ў Таварыства Ісуса, пасля чаго праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў граматыку, сінтаксіс у Магілёве (1793—1794), Віцебску (1794—1795) і Оршы (1795—1796). Вывучаў філасофію (1796—1798), архітэктуру (1798—1799) і тэалогію (1799—1803) ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. 3 чэрвеня 1802 г. высвечаны на ксяндза[3]. У 1803—1810 гадах выкладаў матэматыку і нямецкую мову ў Пецярбургу. 15 жніўня 1809 года склаў апошнія зарокі. У 1810—1811 гадах — прафесар матэматыкі і нямецкай мовы ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1811—1812 гадах працуе ў езуіцкай місіі ў Раманаве[2]. Пасля пераўтварэння Полацкага езуіцкага калегіума ў Полацкую езуіцкую акадэмію Ю. Цытовіч зноў вярнуўся ў Полацк, дзе працаваў прафесарам хіміі і натуральнай гісторыі (1813—1817)[4], прафесарам вышэйшай матэматыкі, астраноміі і архітэктуры (1817—1820)[2]. У 1815—1817 гг. — дэкан філасофскага факультэта, а ў 1817—1820 гадах — факультэта філасофіі і вольных мастацтваў Акадэміі. У 1810—1811 і 1814—1820 гадах — прэфект музея[2]. Галоўны рэдактар першага беларускага часопіса «Полацкі штомесячнік»[5]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Італію, дзе на працягу года выкладаў тэалогію[6]. У 1822 гадах перабраўся ў Аўстрыйскую дзяржаву. У 1822—1831 і 1836—1846 гадах — прафесар фізікі і матэматыкі, а з 10 кастрычніка 1831 да 22 мая 1836 года — рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума. У 1822—1843 гадах быў дарадцам правінцыяла Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса[7]. Памёр 17 чэрвеня 1846 года ў Цярнопалі і пахаваны тамсама на Мікулінецкіх могілках[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia