Юлій Анатолевіч Шаравера
Юлій Анатолевіч Шаравера (24 мая 1948, Дрэздэн, ГДР — 14 сакавіка 2000, Мінск, Беларусь) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў, з 1987 года — начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1995 года віцэ-прэзідэнт «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны». Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Памёр у Мінску 14 сакавіка 2000 года. ТворчасцьАсноўныя працы: інжынерны корпус завода «Прамсувязь» па вул. Дамашэўскай (1977), перадпраектныя прапрацоўкі вытворча-лабараторнага корпуса завода эндакрынных прэпаратаў (1976—1977), рэканструкцыя і пашырэнне станкабудаўнічага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1978) у Мінску, праект «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны» (1995). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia