Юлія Спетсмарк
Юлія Спетсмарк (шведск.: Julia Spetsmark; нар. 30 чэрвеня 1989, Швецыя) — шведская футбалістка, якая выступае за клуб «Бенфіка» ў чэмпіянаце Партугаліі сярод жанчын. Клубная кар’ераЮлія Спетсмарк дэбютавала ў шведскім Дамалсвенскане ў 2006 годзе за каманду «Мальбакенс» ва ўзросце 17 гадоў і правяла больш за 100 матчаў у чэмпіянаце Швецыі. У 2015 годзе яна выступала ў жаночай Лізе чэмпіёнаў УЕФА за «КІФ Эрэбру», за які ў агульнай складанасці правяла чатыры сезоны. Юлія Спетсмарк падпісала кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Сіці» з Жаночай суперлігі Футбольнай асацыяцыі ў студзеня 2017 года. Пасля сезона ў «Манчэстэр Сіці» Спетсмарк вярнулася ў Дамалсвенскан, падпісаўшы кантракт з клубам «Юргардэн» 23 ліпеня 2018 года, за які яна забіла 6 галоў і аддала 2 галявыя перадачы за 11 матчаў. 7 студзеня 2019 года амерыканская каманда «Норт Караліна Кураж» абвясціла аб тым, што падпісала Юлію Спетсмарк, якая дэбютавала ў Нацыянальнай жаночай футбольнай лізе і забіла свой першы гол у лізе ў пераможным (5:0) матчы над «Арланда Прайд» 17 красавіка 2019 года. 24 студзеня 2020 года перайшла ў партугальскую «Бенфіку». Праз тыдзень яна дэбютавала за каманду ў пераможным (3:1) матчы супраць «Брагі». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia