Юнак з Магдаленсберга
Юнак з Магдаленсберга — рымская бронзавая статуя, датаваная I ст. да н. э. Была знойдзена ў 1502 годзе на гары ў Карынтыі каля Магдаленсберга . Адсутнічае прыкладна з 1810 года і на бягучы момант лічыцца страчанай. Цяпер пра статую вядома ў першую чаргу дзякуючы копіі XVI стагоддзя, якая захоўваецца ў Мастацка-гістарычным музеі ў Вене (інвентар № VI 1) — да 1986 года копія, па памылцы, лічылася арыгіналам. Да XX стагоддзя статуя была вядомая пад назвай Юнак з Хелененберга[1] ад старой назвы горада Магдаленсберга[2]. Статуя юнака — адзіная антычная бронзавая статуя ў натуральную велічыню з рэгіёну Усходнія Альпы і таму лічыцца вельмі важнай для гісторыі Аўстрыі. АпісаннеУ выглядзе бронзавай статуі паказаны аголены юнак, які стаіць нерухома, прыкладна ў натуральную велічыню (1,85 метра ў вышыню). Правая нага з’яўляецца апорнай, а левая — свабодная, ледзь даткаецца да зямлі пальцамі. Правую руку юнак трымае на вышыні пляча, яго галава крыху павернутая направа, як бы вынікаючы з жэсту правай рукі[3][4]. На правым сцягне маецца надпіс:
Гэта прысвячэнне двух вольнаадпушчанікаў, якія, верагодна, займаліся ў горадзе Магдаленсберге гандлем. Разам з юнаком быў знойдзены пазалочаны круглы шчыт, цяпер згублены, на якім быў надпіс[3]:
Такім чынам, шчыт быў ахвяраваны вольным жыхаром кельтам, вольнаадпушчанікам паўночна-італьянскага роду Барбіа і мясцовым кельцкім рабом з той жа сям’і[3]. ЗначэннеПаколькі адназначная ідэнтыфікацыя дадзенай статуі як выявы аднаго з багоў не можа быць праведзена на падставе самога твора, ні на падставе надпіса — існуе мноства версій на тэму таго, хто быў паказаны[3]. Яны вар’іруюцца ад спартсмена і факеланосца (Lychnophoros) да аднаго з багоў. Пазнейшыя версіі зводзяцца да таго, што статуя зъящляецца выявай кельцкага Марса са святыні на вяршыні гары, або — святара Норыі, або — з’яўлялася часткай групы статуй, прысвечаных Норыі[4]. Класіфікацыя і паходжаннеСтатуя з’яўляецца прыкладам рымскай ідэалістычнай скульптуры, створанай у першай палове першага стагоддзя да нашай эры. Яе мадэллю служылі грэчаскія скульптуры V і IV стагоддзяў да нашай эры. Верагодна, гэта копія твора школы «Polykleitos» [4][4]. Статуя была знойдзена мясцовым фермерам ў 1502 годзе ля ракі, на поўдзень ад вяршыні гары. Неўзабаве яна перайшла ў валоданне Матэуса Ланга фон Веленбурга — епіскапа Гурка. У 1519 годзе, атрымаўшы пасаду архіепіскапа Зальцбурга, ён забраў «юнака» з сабой. Да 1980-х гадоў меркавалася, што статуя апынулася ў Вене ў 1806 годзе. Аднак даследаванні тэхнікі ліцця і аналіз металу, зробленыя ў 1986 годзе, прывялі даследчыкаў да высновы, што статуя ў Вене з’яўляецца копіяй, адлітай ў XVI стагоддзі. Лёс арыгінала дакладна невядомы. Ёсць сведчанні яго перамяшчэння ў Іспанію ў пачатку XIX стагоддзя[3][4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia