Юрый Іванавіч Андрэеў
Юрый Іванавіч Андрэеў (нар. 27 чэрвеня 1954, Багародзіцк, Тульская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік. БіяграфіяНарадзіўся 27 чэрвеня 1954 года ў Багародзіцку Тульскай вобласці РСФСР. Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (афіцэр ракетных войскаў і артылерыі, інжынер па эксплуатацыі артылерыйскага ўзбраення), Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна (афіцэр па кіраванні баявымі дзеяннямі). Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, батарэі, дывізіёна, артылерыйскага палка паветрана-дэсантнай дывізіі ў Афганістане, начальніка аддзялення артылерыі паветрана-дэсантнай дывізіі, начальніка аддзялення падрыхтоўкі войскаў аддзела падрыхтоўкі войскаў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў, начальніка аддзела падрыхтоўкі і выхавання асабовага складу пагранічнага атрада пагранічных войскаў, начальніка пагранічнага атрада пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia