Юрый Іванавіч Зяновіч

Юрый Зяновіч
Герб «Дэспат»
Герб «Дэспат»
Намеснік смаленскі
1507 — 1508
Папярэднік Юрый Салагуб
Пераемнік Юрый Глябовіч

Нараджэнне каля 1450
Смерць пасля 1516
Род Зяновічы
Бацька Іван Зяновіч
Жонка Ганна з Осцікаў[d][1]
Дзеці Мікалай, Юрый, Міхаіл, Ян

Юрый Іванавіч Зяновіч (каля 1450 — пасля 1516) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага

Біяграфія

Прадстаўнік роду Зяновічаў герба «Дэшпат», сын Івана Зяноўевіча.

Намеснік браслаўскі (1494), смаленскі ў 1507—1508, магілёўскі з 1514, маршалак гаспадарскі1516).

Валодаў Смаргонню, Паставамі, Глыбокім і іншымі маёнткамі.

Сям’я

Меў чатырох сыноў Мікалая, Юрыя, Міхаіла і Яна, якія памерлі маладымі і не займалі высокіх пасад. У 15221524 гадах першыя тры судзіліся з Радзівіламі за маентак Вапленае. У 1528 годзе ўдава Мікалая ставіла ў войска 30 коннікаў, Юрый — 11, Міхал — 28, Ян — 41. Ад Мікалая і Міхала пайшлі 2 найбольш значныя галіны Зяновічаў.

Літаратура

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 216, 218–219. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya