Юрый Абрамавіч Шандалаў
Юрый (Ідэль) Абрамавіч Шанда́лаў (15 сакавіка 1923, Гомель — 16 красавіка 1945, Грос-Нойендорф, Брандэнбург, Германія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946). БіяграфіяНарадзіўся ў Гомелі. Скончыў 10 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1941 г. У дзеючай арміі з мая 1942 г. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Удзельнік вызвалення Пскоўскай вобласці, Прыбалтыкі, Польшчы. Камандзір роты 674-га стралковага палка 150-й Ідрыцкай ордэна Кутузава 2-й ступені стралковай дывізіі (78-ы стралковы корпус, 3-я ударная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант Шандалаў вызначыўся ў баі на левым беразе ракі Одэр у раёне населенага пункта Грос-Нойендорф. 16 красавіка 1944 г. штурмавая рота пад камандаваннем Шандалава адбіла некалькі контратак праціўніка і амаль цалкам загінула разам са сваім камандзірам ў гэтым баі. Пахаваны Ю. А. Шандалаў ў горадзе Грос-Нойендорф. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia