Юрый Аляксандравіч Гусеў
Юрый Аляксандравіч Гу́сеў (29 мая 1929, г. Прыволжск, Іванаўская вобласць, Расія — 2 кастрычніка 2010) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1984)[1]. БіяграфіяСкончыў у 1954 годзе БДУ. Быў на журналісцкай і партыйнай рабоце ў Гродзенскай вобласці. З 1961 года ў БДУ, з 1983 года загадчык кафедры ў Акадэміі аграрных навук, з 2001 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі[1]. Член Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па тэорыі пазнання, метадалогіі, тэорыі тэхналогіі творчасці, культуры і мастацтве. Аўтар зборнікаў прозы і паэзіі «Я гімны жанчыне спяваю» (2005), «Дзяцінства — адвечная вясна» (2007), «Беларусь — любоў мая» (2009), «Пасланніцы нябёсаў» (2010)[1]. Творы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia