Юрый Аляксеевіч Ягораў
Юрый Аляксеевіч Ягораў (10 (23) мая 1911, г. Ніжні Ноўгарад — 8 чэрвеня 1963) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1940). Доктар мастацтвазнаўства (1951), прафесар (1952). Заснавальнік беларускай горадабудаўнічай навукі. БіяграфіяСкончыў у 1935 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва, Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1]. У 1944—1948[2] начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры, галоўным архітэктарам Мінска. У 1949—1954 загадчык архітэктурна-будаўнічага сектара АН БССР, адначасова ў 1948—1954 гадах выкладчык БПІ[2], загадчык кафедры архітэктуры[1]. 3 1954 года выкладчык інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва Массавета[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года[1]. ТворчасцьАдзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў планіроўкі і забудовы цэнтра і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) Мінска (1944—1948), праектаў забудовы Цэнтральнай плошчы і вул. Савецкай. Аўтар капітальных прац па горадабудаўніцтве, у т.л. кніг: «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Масква, 1954), «Ансамбль у горадабудаўніцтве СССР» (Масква, 1961)[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі[1]. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia