Юрый Барысавіч Колакалаў
Ю́рый Бары́савіч Ко́лакалаў (28 лістапада 1926, сяло Талстое, Дарагабужскі раён Смаленскай вобласці — 1993, Мінск) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. Кандыдат тэхнічных навук. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1954). Працоўны шлях пачаў у будаўніча-мантажным упраўленні, пасля перайшоў на партыйную працу: інструктар у Мінскім гарадскім (з 1955) і Цэнтральным Камітэце (інструктар у 1956—1960, загадчык аддзела у 1965—1969) Камуністычнай партыі Беларусі, узначальваў Мінскі домабудаўнічы камбінат № 1 (1961—1965), у 1970—1978 гады намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, з 1978 да 1990 года сакратар ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1967—1974 гадах. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia