Юрый Васілевіч Смірноў (спявак)
Ю́рый Васі́левіч Смірно́ў (руск.: Юрий Васильевич Смирнов; 2 верасня 1925, в. Даманава, цяпер Ржэўскі раён, Цвярская вобласць, Расія — 25 красавіка 1997) — беларускі спявак (лірычны тэнар). БіяграфіяУ 1954 годзе скончыў Саратаўскую кансерваторыю. З 1954 года саліст Омскага тэатра музычнай камедыі. У 1958—1989 гадах саліст Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. ТворчасцьПрасоўваў вакальную музыку беларускіх кампазітараў. Сярод запісаў на тэлебачанні і радыё: оперныя партыі – Конрад («Кветка шчасця» Аляксея Туранкова), палкоўнік Лосеў («Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса), Саўка Мільгун («У пушчах Палесся» Анатоля Багатырова); вакальныя цыклы «Аб каханні і працы» Сяргея Аксакава на словы Пятра Прыходзькі, «Поры года» Дзмітрыя Лукаса на словы Эдзі Агняцвет, «Бедны Пётр» Пятра Падкавырава на словы Генрыха Гейнэ, кантата «Палі стэпавыя» Івана Кузняцова на словы Авар’яна Дзеружынскага і К. Разганаева[1]. УзнагародыЗаслужаны артыст Беларускай ССР (1968). Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia