Юрый Васільевіч Шатуноў
Юрый Васільевіч Шатуноў (руск.: Юрий Васильевич Шатунов; 6 верасня 1973, Кумяртаў, Башкірская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка — 23 чэрвеня 2022[1], Дамадзедава, Маскоўская вобласць[2]) — савецкі і расійскі спявак, саліст групы «Ласкавы май» (1986—1991). БіяграфіяНарадзіўся 6 верасня 1973 года ў сям’і Васіля Дзмітрыевіча Кліменкі (н. 1950) і Веры Гаўрылаўны Шатуновай (27.01.1955 — 7.11.1984) у горадзе Кумяртаў Башкірскай АССР[3]. Бацька і маці ажаніліся ва ўзросце 23 і 18 гадоў адпаведна. Стаўленне бацькі да сына было прахалодным, таму Юрый атрымаў прозвішча маці, а ранняе дзяцінства (да чатырох гадоў) правёў у бабулі з дзядулем па мацярынскай лініі — Кацярыны Іванаўны Шатуновай (05.12.1924 — 26.11.2002) і Гаўрылы Ягоравіча Шатунова (04.06.1923 — 20.01.1976) у паселку Пяткі (прыгарад Кумяртаў)[3]. Калі хлопчыку было тры гады, бацькі развяліся, а ў 1977 годзе ен разам з маці пераехаў у веску Савельеўка. Праз некаторы час маці выйшла замуж другі раз. Аднак айчым меў праблемы з алкаголем, і Юрый нярэдка збягаў з хаты да сваякоў, часцей за ўсе да дзядулі з бабуляй. У 1980 годзе Шатуноў пачаў вучыцца ў школе ў весцы Старая Атрада (Куюргазінскі раён), але з верасня 1984 года (Юрыю у гэты час споўнілася 11 гадоў) маці ў сувязі з абвастрэннем хваробай перавяла сына ў школу-інтэрнат № 2 горада Кумяртаў, а праз два месяцы, 7 лістапада 1984 года, Вера Шатунова памерла ад сардэчнай недастатковасці. Бацька не выяўляў цікавасці да сына і Юрый быў узяты на выхаванне цеткай Нінай Гаўрылаўны з паселка Цюльган. Аднак і там Юрый пачаў ўцякаць з хаты і ў перыяд з лістапада 1984 года па кастрычнік 1985 года бадзяжыў па Башкірыі і Арэнбургскай вобласці[3]. У лістападзе 1985 года ў Арэнбургу адбылася камісія, дзе вырашаўся далейшы лес Шатунова. Там Юрыя ўбачыла дырэктар дзіцячага дома паселка Акбулак Валянціна Мікалаеўна Тазякенава. Адчуўшы спачуванне да лёсу падлетка, яна аказала ўплыў на рашэнне камісіі і аформіла яго ў кіраваны ёю дзіцячы дом. У кастрычніку 1986 года Тазекенаву прызначылі дырэктарам школы-інтэрната № 2 горада Арэнбурга і Юрый рушыў услед за ей. У арэнбургскім інтэрнаце ен пазнаеміўся з кіраўніком гуртка мастацкай самадзейнасці Сяргеем Барысавічам Кузняцовым, і пачынаецца гісторыя групы «Ласкавы май». Памёр 23 чэрвеня 2022 года ў Маскве[4]. Сям’я і асабістае жыцце
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia