Юрый Георгіевіч Сядых
Юрый Георгіевіч Сядых (11 чэрвеня 1955, Новачаркаск — 14 верасня 2021) — савецкі лёгкаатлет, кідальнік молата, двухразовы алімпійскі чэмпіён. БіяграфіяНарадзіўся 11 чэрвеня 1955 года ў Новачаркаску. Выхаванец кіеўскай школы кідання молата. На міжнародных спаборніцтвах выступаў за ЦСКА. У 1976 годзе на алімпійскіх гульнях у Манрэалі заваяваў залаты медаль. У 1978 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы. На Алімпіядзе ў Маскве ў 1980 годзе стаў чэмпіёнам. У 1982 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы. Перамог на спаборніцтвах «Дружба-84» у Маскве. У 1988 годзе на алімпійскіх гульнях у Сеуле заваяваў срэбра. 30 жніўня 1986 года Сядых усталяваў пры кідку рэкорд 86,74 м на чэмпіянаце Еўропы ў Штутгарце (ФРГ), які не пабіты да гэтага часу. У тым жа годзе стаў пераможцам Гульняў добрай волі. Памёр 14 верасня 2021 года[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia