Юрый Уладзіміравіч Талубееў
Юрый Уладзіміравіч Талубе́еў[3] (руск.: Юрий Владимирович Толубеев; 18 красавіка (1 мая) 1906 — 28 снежня 1979) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1956), Герой Сацыялістычнай Працы (1976). БіяграфіяНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1929 годзе скончыў Тэхнікум сцэнічных мастацтваў (сучасны Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў) у Ленінградзе (курс Л. С. Віўена). З 1926 года служыў у эксперыментальным тэатры У. М. Усеваладскага-Гернгроса, у 1927—1928 гадах — у тэатры стажораў Тэхнікума сцэнічных мастацтваў,, у 1928—1932гадах у Тэатры акцёрскага майстэрства пад кіраўніцтвам Л. С. Віўена. У 1932—1933 гадах Ю. У. Талубееў на сцэне Самарскага краявога драматычнага тэатра, у 1933—1935 гадах Ленінградскага акруговага Тэатра Чырвонай Арміі, у 1935—1941 гадах — Чырвонага Тэатра (з 1936 года Ленінградскі тэатр імя Ленінскага камсамола). З 1942 па 1978 год выступаў на сцэне Тэатра драмы імя А. С. Пушкіна (цяпер Александрынскі тэатр), у 1978—1979 гадах у Вялікім драматычным тэатры імя Г. А. Таўстаногава. ТворчасцьТворчасць Юрыя Уладзіміравіча Талубеева вызначалася майстэрствам рэалістычнай абмалёўкі характараў, выразнасцю і дакладнасцю, гумарам, глыбінёй мастацкага абагульнення, прастатой і арганічнасцю. Сярод тэатральных роляў Юрыя Талубеева: Гараднічы, Антон Антонавіч Сквазнік-Дмуханоўскі («Рэвізор» М. В. Гогаля), Бубноў («На дне» М. Горкага), Важак («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Палоній («Гамлет» У. Шэкспіра), Вілі Ломен («Смерць коміваяжора» А. Мілера), Шмага («Без віны вінаватыя» А. М. Астроўскага), Іван Пятровіч Вайніцкі, Пірс («Дзядзя Ваня», «Вішнёвы сад» А. П. Чэхава), Калеснікаў, Мікалай Сяргеевіч Фаюцін («Нашэсце» Л. М. Ляонава), Антон Іванавіч Забелін («Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна) і іншыя. Таксама Ю. У. Талубееў зняўся у шэрагу мастацкіх фільмаў, тэлевізійных спектакляў. Прымаў удзел у агучванні фільмаў. Аўтар кнігі Путь к образу (Из творческого опыта). — М.: Искусство, 1952. — 128 с. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia