Юрый Уладзіміравіч Якавенка
Юрый Уладзіміравіч Якавенка (28 снежня 1965, пасёлак Смалянінава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі мастак-графік, ілюстратар. Жыве і працуе ў Гродне. БіяграфіяЗаймаўся малюнкам з дзіцячых гадоў, наведваў студыю Палаца хімікаў у Гродна. У 1972 годзе быў накіраваны вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат для адораных дзяцей імя Івана Ахрэмчыка. Пасля 10 класаў навучання быў прызваны на службу ў Савецкую Армію, дзе займаўся афарміцельскай працай. У 1992 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Год працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі Беларусьфільм, зняў мультыплікацыйны фільм «Месяц»[2].У 1994 годзе ўступіў у шэрагі Беларускага Саюза мастакоў, у 2007 — у шведскае аб'яднанне «Grafikens Hus»[3]. Мае больш за 25 міжнародных і айчынных узнагарод за ўдзел у біенале эстампа і кніжнай графікі. Больш за 60 персанальных выстаў мастака праходзілі ў Гродне, Мінску, Маскве і многіх краінах Еўропы. Юрый Якавенка стаў дзесятым беларускім мастаком, удастоеным звання ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў. Прэзідэнт РАМ Зураб Цэрэтэлі асабіста ўручыў яму рэгаліі ганаровага члена акадэміі[4]. ТворчасцьЮрый Якавенка працуе ў тэхніцы традыцыйнага афорта. Графічныя кампазіцыі характарызуюцца вытанчанасцю формы. Сюжэты твораў часта сюррэалістычная. Мастак стварыў унікальную сістэму аўтарскіх вобразаў. Проект «alfabeto»Праект быў прадстаўлены ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 годзе. У экспазіцыю ўвайшлі графічныя лісты — ілюстрацыі да паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» і серыя гравюр «alfabeto», якая прысвечана творчаму даследаванню літары. Аўтар разглядае алфавіт як «знакі з адназначным чытаннем» і як мнагазначныя сімвалы[5]. ![]() Праект ажыццявіўся пры ўдзеле італьянскага друкара Джуліяна Якамуччы — надрукаваны і аформлены ў Сан-Бэнедэта-дэль-Тронто ў 2009 годзе. Гравюры выкананы Юрыем Якавенка у тэхніках афорта і мецца-цінта, кожная мае аўтарскую подпіс. Як і падчас Міколы Гусоўскага, кніга выканана на паперы ручной працы з няроўнымі лістамі, тэкст дапаўняюць 13 гравюр. Калекцыйную каштоўнасць выданню надае ручное выкананне, натуральныя матэрыялы вокладкі, лаканізм у афармленні, а таксама невялікі тыраж выдання — 75 асобнікаў. Кожны адбітак асобніка падпісаны арабскімі лічбамі і ў 15 асобніках рымскімі. Гравюры ў гэтым выданні з'яўляюцца не проста ілюстрацыямі, а выглядаюць самастойнымі творамі на фоне тэксту[6]. Кніга «Песня пра зубра» з гравюрамі Юрыя Якавенкі была паднесена ў якасці падарунка Папе Рымскаму Бенедыкту XVI і каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II. Праект «Царства Саламона»Быў прадстаўлены ў Мінску, у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у лістападзе 2014 года. У праект увайшлі гравюры, якія сталі ілюстрацыямі як англійскай, так італьянскай версіі выдання «Песня песней Саламона»[7]. Узнагароды15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу маладых мастакоў[8].
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia