Юр’еўскі павет (Ліфляндская губерня)
Юр’еўскі павет (да 1893 года — Дэрпцкі павет) — адміністрацыйная адзінка Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі, затым Эстоніі, якая існавала ў 1745—1940 гадах. Павятовы горад — Юр’еў (Дэрпт). ГісторыяДэрпцкі павет створаны ў 1745 годзе ў складзе Рыжскай губерні. У 1796 годзе пасля пераўтварэння Рыжскага намесніцтва Дэрпцкі павет увайшоў у склад Ліфляндскай губерні. Дэрпцкі павет быў перайменаваны ў Юр’еўскі Указам імператара Аляксандра III ад 14 студзеня 1893 года. Пасля таго, як ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і на паставе палажэння Часовага ўрада Расіі ад 30 сакавіка 1917 года «Аб аўтаноміі Эстляндыі» Ліфляндская губерня была падзелена, Юр’еўскі павет разам з іншымі паветамі паўночнай Ліфляндыі з пераважна эстонскім насельніцтвам увайшоў у склад Эстляндскай губерні. У 1918—1940 гады павет з’яўляўся часткай тэрыторыі незалежнай Эстонскай Рэспублікі і насіў эстонскую назву Тартускі павет (эст.: Tartu maakond). НасельніцтваПаводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 190 317 чалавек, у тым ліку ў Юр’еве — 42 308 жыхароў[1]. Нацыянальны складНацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[2]: Адміністрацыйны падзелУ 1913 годзе ў павеце было 68 валасцей[3]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia