Юта
Юта (англ.: Utah) — штат на захадзе ЗША. ГеаграфіяШтат размешчаны ў раёне Скалістых гор. Мяжуе са штатамі Ваёмінг, Каларада, Арызона, Невада, Айдаха. Рэльеф пераважна горны. Асноўныя горы — Уосач, Юінта. Найвышэйшы пункт — гара Кінгс-Пік (4123 м). На ўсходзе штата знаходзіцца плато Каларада, а на захадзе — Вялікі Басейн. Галоўная рака — Каларада з прытокамі Грын-Рывер і Сан-Хуан. На поўдні Юты знаходзіцца Вялікае Салёнае возера — самае вялікае на захадзе ЗША. Іншыя азёры: Паўэл, Севір. Каля 30 % тэрыторыі Юты пакрыта лясамі, каля паловы якіх знаходзіцца ў федэральнай уласнасці. У большай частцы лясоў высечка забаронена. Для Юты характэрны кантынентальны, засушлівы клімат. Колькасць ападкаў самая нізкая ў ЗША. Сталіца штата — Солт-Лэйк-Сіці. Іншыя буйныя гарады — Огдэн і Прова. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia