Яблычынскі Свята-Ануфрыеўскі манастыр

Славутасць
Яблычынскі Свята-Ануфрыеўскі манастыр
польск.: Monaster św. Onufrego w Jabłecznej
51°48′19″ пн. ш. 23°37′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1498
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яблычынскі Свята-Ануфрыеўскі манастыр — праваслаўны мужчынскі манастыр у в. Яблычын (Люблінскае ваяводства, Польшча) за 30 км ад г. Цярэспаль на беразе р. Буг. Знаходзіцца ў юрысдыкцыі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку XIV ст. У дакументах згадваецца з 1498 года. Паводлле падання, аднойчы рыбакам з’явіўся святы Ануфрый Вялікі і прадказаў: «Тут будзе праслаўлена імя маё»; праз нейкі час да берага прыстаў абраз святога. Для цудадзейнага абраза напачатку пабудавалі капліцу, потым магнаты Забярэзінскія, якім належаў Яблычын з наваколлем, на месцы з’яўлення святыні заснавалі мужчынскі манастыр і забяспечылі яго матэрыяльна.

Яблычын і манастыр па чарзе пераходзілі ва ўладанне і апеку праваслаўных родаў Іллінічаў, Насутаў, Багавіцінавічаў, Пронскіх, Сапегаў, ад якіх манастыр атрымаў больш за 1400 га зямлі. Пасля Брэсцкай уніі (1596), нягледзячы на націск уніятаў, ён застаўся праваслаўным, аб’яднаўся з іншымі праваслаўнымі манастырамі ў Драгічыне, Бельску, Заблудаве і разам яны склалі апору праваслаўя на Падляшшы. У Яблычынскім манастыры скрытна жыў і кіраваў Холмскай епархіяй да сваёй смерці ў 1633 годзе Паісій[pl], якога ў 1620 годзе патаемна пасвяціў у епіскапы іерусалімскі патрыярх Феафан[d].

Пасля далучэння Каралеўства Польскага да Расійскай імперыі (1831) манастыр у 1834 годзе падпарадкаваны мінскаму епіскапу, з 1840 года — архіепіскапу варшаўскаму і новагеоргіеўскаму. У 1838-1840 гадах пабудаваны галоўны манастырскі мураваны храм св. Іаана Багаслова (дзейнічае і цяпер). У 1889 годзе пры манастыры пачала працаваць школа псаломшчыкаў, у 1908 годзе адкрыта 3-гадовая сельскагаспадарчая школа.

У 1915 годзе манастыр эвакуіраваны ў Маскву, у 1918 годзе большасць яго браціі вярнулася ў Яблычын. У 1-ю сусветную вайну манастырскія збудаванні зруйнаваны, зямля і ўся маёмасць канфіскаваны. 3 1929 года пры манастыры працаваў прытулак для састарэлых святароў. У 1934 годзе ў манастыры адкрыты 2-гадовыя курсы для псаломшчыкаў, у 1936 годзе — для дыяканаў, у 1938 годзе — курсы для настаўнікаў Закону Божага. У час нямецкай акупацыі ў 2-ю сусветную вайну манастыр разбураны. У пасляваенныя гады ў час этнічнай чысткі праваслаўнага насельніцтва (акцыя «Вісла») у Паўднёвым Падляшшы Праваслаўнай царкве ў Польшчы ўдалося ўратаваць манастыр. У 2-й палове 1960-х гадоў пачалося яго адраджэнне. У 1974-1992 гады тут размяшчалася частка класаў Варшаўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya