Ягор Аляксандравіч Шаранговіч
Ягор Аляксандравіч Шаранговіч (нарадзіўся 6 чэрвеня 1998 году) — беларускі прафэсійны хакеіст у Нацыянальнай хакейнай лізе («Калгары Флэймз»). Ён быў абраны «Нью-Джэрсі Дэвілз» 141-м у агульным заліку на драфце НХЛ-2018, гуляў за клуб 2023 года. Гульнявая кар’ераШаранговіч пачаў кар’еру ў Беларусі, з мінскім «Дынама-Раўбічы» у «Вышэйшай лізе» (другая ліга краіны). Пазней гуляў з «Беларусь U20» у Экстралізе. Яго развіццё было заўважана ў Паўночнай Амерыцы, таму ён быў задрафтаваны (на 252-м месце ў агульным заліку) на драфце 2017 USHL (Хакейная Ліга Злучаных Штатаў) . Шаранговіч выбраў застацца ў Беларусі і дэбютаваў у КХЛ з мінскім «Дынама» у сезоне 2017-18. У першым сезоне ў 47 гульнях забіў 4 шайбы і набраў 12 ачкоў. Пазней Шаранговіч быў абраны «Нью-Джэрсі Дэвілз» у пятым раўндзе, 141-м у агульным заліку, на драфце НХЛ-2018 . 19 ліпеня 2018 года Шаранговіч падпісаў трохгадовы кантракт з д’ябламі. [2] У выніку затрымання сезона 2020-21 з-за пандэміі COVID-19 16 ліпеня 2020 г. Шаранговіч вырашыў вярнуцца ў мінскае «Дынама» на правах арэнды ад «Д’яблаў» і гуляць у КХЛ да аднаўлення паўночнаамерыканскага сезона[3]. 16 студзеня 2021 года Шаранговіч забіў свой першы гол у НХЛ у вароты Яраслава Халака з «Бостан Бруінз». Гол у авертайме прывеў д’яблаў да перамогі з лікам 2:1. [4] З 2023 года выступае за «Калгары Флэймз». 14 красавіка 2024 года закінутая шайба ў вароты «Арызоны» стала для яго 59-м ачком у сезоне. Такім чынам Ягор Шаранговіч усталяваў новы рэкорд па выніковых балах сярод беларускіх хакеістаў за адзін сезон у НХЛ, абыйшоўшы Міхаіла Грабоўскага. Статыстыка кар’ерыРэгулярны сезон і плэй-оф
Кар’ера ў зборнай
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia