Ядвіга Іванаўна Рэкуць

Ядвіга Іванаўна Рэкуць
Дата нараджэння 10 мая 1936(1936-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 2017(2017-10-23) (81 год)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ядвіга Іванаўна Рэкуць (10 мая 1936, в. Студзенікі, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — 23 кастрычніка 2017, в. Студзенікі) — работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджаная ордэнам Леніна, медалямі

Біяграфія

Нарадзілася ў сяле Студзенікі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыла 7 класаў школы.

Свой працоўны шлях пачала ў 1950 годзе. Займалася вырошчваннем табакі. З 1954 года была ў брыгадзе па вырошчванні лёну. З 1957 года працавала свінаркай саўгаса «Новы двор» (цяпер унітарнае прадпрыемства «Новы Двор-Агра») Свіслацкага раёна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Ядвізе Іванаўне Рэкуць прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1968 годзе атрымала званне майстра жывёлагадоўлі І класа. Працягвала працаваць свінаркай да выхаду на заслужаны адпачынак у 2001 годзе. Прымала ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці краіны, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 527.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 528.
  • Заслуженные аграрии Гродненщины / [Гродненский областной исполнительный комитет]. — Гродно, 2010. — С. 40.
  • Книга героев Гродненской области / сост.: Ю. М. Алексей, О. М. Якубович. — Гродно, 2004. — С. 138.
  • Памяць : Свіслацкі раён : гістарычна-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. І. І. Варанец; рэдкал.: І. І. Варанец і інш. ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 433.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4, кн. 2 : Гродненская область. — С. 292.
  • Свіслацкая газета. — 2015. — 14 студзеня (№ 3). — C. 2.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya