Ядзвіга Казіміраўна Яловічава
Ядзвіга Казіміраўна Яловічава (5 чэрвеня 1946, в. Аляксандрава, Мінскі раён, Мінская вобласць — 9 жніўня 2024) — беларускі географ, геолаг, палінолаг. Доктар геаграфічных навук (1992), кандыдат геолага-мінералагічных навук (1977), старшы навуковы супрацоўнік (1986), дацэнт (2008), прафесар (2016). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Геаграфія», 1969), Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Агульная і рэгіянальная геалогія», 1972). Працавала ў Інстытуце геалагічных навук (1972—2003, галоўны навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2003, геаграфічны факультэт, кафедра фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій, прафесар, у 2003—2017 — загадчык кафеды). Навуковыя інтарэсы: стратыграфія; палеагеаграфія плейстацэна Беларусі. УзнагародыГанаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia