Якаў Мікалаевіч Кімберг
Якаў Мікалаевіч Кі́мберг[1][2] (16 снежня 1909 — 27 студзеня 1993) — беларускі савецкі акцёр, Народны артыст Беларускай ССР (1967). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Адэса. У 1937 годзе скончыў драматычныя курсы пры кінастудыі «Масфільм». З 1938 года працаваў у Бабруйскім калгасна-саўгасным драматычным тэатры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе вярнуўся ў Бабруйскі калгасна-саўгасны тэатр, потым працаваў Бабруйскім абласным драматычным тэатры. У 1947—1973 гадах акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Памёр Я. М. Кімберг 27 студзеня 1993 года ў Гродне. Пахаваны на могілках «Сакрэт»[3]. ТворчасцьЯкаў Мікалаевіч Кімберг быў адным з вядучых акцёраў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Выконваў драматычныя камедыйныя і характарныя ролі. Сярод роляў у тэатры: Батура («Партызаны» К. Крапівы), Мілер («Падступства і каханне» Ф. Шылера), Цярэшка Калабок («Трыбунал» А. Макаёнка), Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р. Квіткі-Аснаўяненкі), Юсаў, Аркашка Шчасліўцаў («Даходнае месца», «Лес» А. Астроўскага), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна) і інш. Таксама зняўся ў мастацкім фільме «Трубач ваеннага аркестра» (студыя «Тэлефільм», рэжысёр А. Мухарскі)[4]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia