Плошча люстра возера 2,28 км², даўжыня 2,3 км, найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя — 1,5 м. Плошча вадазбору 9 км². Даўжыня берагавой лініі 6,49 км.
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень рэшткавагя тыпу і размешчана сярод верхавога балота. Схілы катлавіны супясчаныя вышынёй да 8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (0,4—0,7 м), абрывістыя. Складзены з торфу і пясчаныя на поўначы возера. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Мелкаводдзе на асобных участках да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. Возера дыстрафіруючае. Празрыстасць вады на ўсю глыбіню. Возера бяссцёкавае, зарастае. Прыбярэжная расліннасць (трыснёг звычайны, чарот азёрны) займае паласу ў 50—100 метраў.
Богдзель І. І. Ямнае возера. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 267. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).